Вуду (англ.: Voodoo) — агульная назва рэлігійных вераванняў, якія з’явіліся сярод нашчадкаў чарнаскурых рабоў, вывезеных з Афрыкі ў Паўднёвую і Цэнтральную Амерыкі. На аснове вераванняў народаў Дагамеі рэлігіі Вуду з’явіліся на Гаіці, Сантэрыя (ісп. Santeria) — на аснове вераванняў народа ёруба з’явілася на Кубе, макумба (парт. Macumba) — таксама на аснове вераванняў ёруба з’явілася ў Бразіліі. У Бразіліі таксама маюцца такія рэлігіі як умбанда, кімбанда, кандомбле.

Спасылкі правіць