Бару (ісп.: Barú) — вулкан у Панаме, найвышэйшы пункт краіны, самы высокі вулкан на поўдні Цэнтральнай Амерыкі.

Бару
ісп. Barú
Вулкан Бару ў 2004 годзе.
Вулкан Бару ў 2004 годзе.
08°48′28,80″ пн. ш. 82°32′34,80″ з. д.HGЯO
Краіна
РазмяшчэннеСцяг Панамы Панама,
Правінцыя Чырыкі 
Горная сістэмаКардыльеры 
Хрыбет ці масіў:en:Cordillera de Talamanca 
Форма вулканаСтратавулкан 
Дыяметр кратара6 000 м
Апошняе вывяржэнне1550 г. ± 10 гадоў 
Вышыня вяршыні3474 м [1] 
Бару (Цэнтральная Амерыка)
Бару
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя звесткі правіць

Бару знаходзіцца ў правінцыі Чырыкі ў акрузе Бугаба на захадзе краіны ў хрыбце Таламанка. Вышыня над узроўнем мора — 3474 м, у яснае надвор’е з вяршыні бачныя Ціхі акіян і Карыбскае мора.

З’яўляецца спячым вулканам, апошняе буйное вывяржэнне адбылося каля 500 года, таксама вядома аб меншым вывяржэнні каля 1550. У 2006 годзе адбыўся невялікі землятрус, гэта выклікала асцярогі, што вывяржэнне можа паўтарыцца. Шырыня кратара — каля 6 км.

Да вяршыні вулкана вядзе папулярны турыстычны маршрут Кетцалес працягласцю 12 км. Да захаду ад вулкана знаходзяцца вёскі Сэра-Пунта і Волькан, на ўсход — горад Бакетэ. Недалёка ад Сера-Пунта захаваліся разваліны старажытнага горада, знішчанага вывяржэннем.

Зрэдку на вяршынях з’яўляецца снег і тэмпература падае ніжэй 0 °C.

Зноскі

  1. Вулкан Бару (англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута (праверана 23 ліпеня 2012)

Спасылкі правіць