Поас — дзеючы стратавулкан у Цэнтральнай Амерыцы. Размешчаны ў цэнтральнай Коста-Рыцы на поўнач ад горада Сан-Хасэ. Вышыня над узроўнем мора — 2708 м. Вулкан мае некалькі кратараў. Вулкан Поас з 1828 года вывяргаўся 39 разоў. Апошняе вывяржэнне было ў 2011 годзе. У 1971 годзе на тэрыторыі вакол вулкана быў утвораны нацыянальны парк.

Вулкан Поас