Этна — дзеючы стратавулкан, размешчаны на ўсходнім узбярэжжы Сіцыліі, недалёка ад гарадоў Месіны і Катаніі. Гэта найбольш высокі дзеючы вулкан у Еўропе.

Этна
Краіна
ВостраўСіцылія 
Форма вулканастратавулкан 
Перыяд утварэння500000 гадоў 
Апошняе вывяржэнне19-20 ліпеня 2011 
Вышыня вяршыні3329 м 
Этна (Італія)
Этна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва «Этна» арабскага паходжання і перакладаецца як «Гара агню».

Прырода правіць

Вышыня Этны змяняецца ад вывяржэння да вывяржэння. Так, у цяперашні час вулкан на 21,6 м ніжэй, чым быў у 1865 годзе. Этна — самая высокая гара Італіі на поўдзень ад Альпаў, яна займае тэрыторыю плошчай 1250 квадратных кіламетраў. Такім чынам, Этна — самы вялікі актыўны вулкан Італіі, пераўзыходзіць свайго бліжэйшага «суперніка» Везувія больш, чым у 2,5 разы.

Конус вулкана з пакатымі схіламі, складзены пераважна з трахітаў, далерытаў і базальтаў. Дыяметр кратара каля 400 м, шматлікія бакавыя кратары, застылыя лававыя патокі. Найбольш моцнае вывяржэнне адбылося ў 1669 годзе. Паміж вывяржэнням назіраецца выдзяленне газаў і пары, частыя землетрасенні.

Да вышыні 800—900 м — палі, сады. вінаграднікі, вышэй міжземнаморскія хмызнякі і лясы. Вышэй за 1500 м на працягу некалькіх месяцаў Этна ўкрыта снегам.

Актыўнасць правіць

 
Вывяржэнне Этны ў 2019 годзе.

Этна знаходзіцца ў стане практычна пастаяннай актыўнасці з 2013 года. Вывяржэнні могуць адбывацца некалькі разоў на год і нават у месяц. У большасці выпадкаў вывяржэнні Этны класіфікуюцца як вулканічная актыўнасць нізкага ўзроўню. Да іх адносяцца попельныя шлейфы, фантаніраванне лавы і страмбаліянскія вывяржэнні — слабыя, але ўражальныя выкіды магмы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць