Вуліца Акадэміка Вышалескага (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Акадэміка Вышалескага — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у мікрараёне Красны Бор, названая ў гонар Сяргея Мікалаевіча Вышалескага — беларускага эпізаатолага (ветэрынарнага доктара), акадэміка.

Акадэміка Вышалескага
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Фрунзенскі
Працягласць каля 650 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Каменная Горка
Назва ў гонар Сяргей Мікалаевіч Вышалескі
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне правіць

Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Брыкета, праходзіць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Скрыпнікава. Таксама перасякаецца з вуліцай Акадэміка Жэбрака і завулкам Акадэміка Вышалескага. Фактычна з’яўляецца бульварам, хоць і без пешаходнай часткі пасярэдзіне. Ідзе паралельна вуліцы Прытыцкага. Знаходзіцца за 1 км ад МКАД.

Арганізацыі правіць

  • Мінскі раённы цэнтр культуры
  • Бібліятэка Мінскага РЦК

Грамадскі транспарт правіць

Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».

Зноскі

Спасылкі правіць