Вуліца Карла-Юхана

Вуліца Карла Юхана або Карла Ёхана (Karl Johans gate) — цэнтральная магістраль горада Осла, якая злучае Цэнтральны вакзал Осла з Палацам нарвежскіх каралёў.

Вуліца Карла-Юхана

Вуліца перасякае ўвесь цэнтр Осла; тэрыторыя горада на захад палаца лічыцца Заходнім Осла, на ўсход ад цэнтральнага вакзала — Усходнім. Даўжыня перавышае 1 км. Уздоўж Карла-Юхана размешчаны асноўныя гарадскія славутасці, уключаючы кафедральны сабор Осла, будынак Стортынга, Нарвежскі нацыянальны тэатр і палацавы парк.

Спасылкі правіць