Вуліца Кіжаватава (Брэст)

Вуліца Кіжаватава — вуліца ў паўночнай частцы Брэста, у раёне былой вёскі Граеўская Слабодка, якая ўзнікла ў 1870 годзе ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі «Брэст — Беласток — Граева». Забудоўвалася з канца XIX стагоддзя індывідуальнымі 1-павярховымі дамамі. Працягласць каля 1500 м — ад пуцеправода праз чыгуначныя пуці станцыі Брэст-Цэнтральны да вуліцы Фартэчнай. Праходзіць паралельна чыгунцы. Названая ў 1967 годзе ў гонар A. M. Кіжаватава. Ранейшыя назвы — Мяшчанская (да 1939-га і ў 1941 −1944 гадах), Працоўная (1939 −1941 гг. і 1944 −1967 гг.).

Вуліца Кіжаватава
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Ранейшыя назвы Мяшчанская, Працоўная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Забудова каля Прыгараднага вакзала

Забудова правіць

 
Дзіцячая паліклініка

Літаратура правіць

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Спасылкі правіць

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)