Вуліца Панціелева (Верхнядзвінск)

вуліца ў Верхнядзвінску

Вуліца Панціелева  (трансліт.: vulica Panсijelieva, руск.: улица Пантиелева) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Верхнядзвінска.

Вуліца Панціелева
Верхнядзвінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Верхнядзвінск
Працягласць 600[1] м
Паштовы індэкс 211631
Нумары тэлефонаў +3752151

Апісанне правіць

Названа ў гонар Аркадзя Панціелева — старшага лейтэнанта Савецкай Арміі, які загінуў падчас баёў за горад 14 ліпеня 1944 года і пахаваны побач у гарадскім скверы.

Пачынаецца каля набярэжнай Заходняй Дзвіны ад вуліцы Гагарына і пралягае з захаду на ўсход да вуліцы Пралетарскай каля Дрысы. Працягласць вуліцы складае 600 метраў.

На вуліцы знаходзіццца некалькі двухпавярховых мураваных будынкаў, якія, аднак, прыпісаны да іншых вуліц (вул. Савецкай і вул. Ленінградскай). Астатняя забудова вуліцы — пераважна аднапавярховая сядзібнага тыпу.

Помнікі правіць

У межах вуліц Савецкай, Ленінградскай, Пушкіна і Панціелева размешчаны гарадскі сквер, дзе знаходзяцца магілы байцоў Савецкай Арміі, які загінулі ў баях за горад у 1944 годзе (сярод якіх і Аркадзь Панціелеў), байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў верасні 1939 года падчас «польскай кампаніі», а таксама помнік Уладзіміру Леніну, помнік да 100-годдзя франка-рускай вайны 1812 года, ваенная тэхніка савецкага перыяду і інш.

Гл. таксама правіць

Зноскі