Вусатыя кіты, або бяззубыя кіты (Mysticeti) — падатрад кітападобных.

Вусатыя кіты

Блакітны кіт (Balaenoptera musculus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mysticeti Flower, 1864

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552298
NCBI  9761
EOL  2849458
FW  42971; 94035

Даўжыня да 33 м, маса да 160 т. Самкі большыя за самцоў. Зубы закладваюцца, але рассыпаюцца ў зародку; замест іх на верхняй сківіцы развіваюцца ад 360 да 800 даўгіх (ад 20 да 450 см) рагавых пласцінак, так званых «кітовых вусоў», што знаходзяцца ўпоперак дзяснаў з інтэрваламі 0,3—1,2 см адна за другой.

Выдзяляюцца 3 сямействы: гладкія кіты, шэрыя кіты, паласацікавыя; 10-11 відаў. Найбольш вядомыя блакітны кіт, сейвал, фінвал, грэнландскі кіт, паўднёвы, шэры, малы паласацік, гарбач.

Пашыраны ў Сусветным акіяне. Мігруюць.

Нешматлікія. Колькасць скарачаецца.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць