Вусач, мірон (Barbus barbus) — рыба сямейства карпавых атрада карпападобных.

Вусач
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Barbus barbus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163619
NCBI  40830
EOL  211593

Апісанне правіць

Пашыраны ў многіх рэках Еўропы. У Беларусі ёсць у рэках басейна Нёмана, Дняпра і Буга; жыве на ўчастках рэк з галечным і камяністым грунтам і хуткай плынню; занесены ў Чырвоную кнігу. Мясцовыя назвы: на Дняпры — мірон, радзей марэна, марона, на Нёмане — келб, або марскі келб. Даўжыня 40 — 60, часам да 90 см, маса 2 — 3, зрэдку да 10 кг. Цела доўгае, амаль цыліндрычнае, спінка зеленавата-жаўтаватая, аліўкава-зялёная, брушка белаватае, бураватае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія чырванаватыя. На рыле 4 вусікі (адсюль назва).

Корміцца чарвямі, лічынкамі насякомых, малюскамі, ракападобнымі, воднымі раслінамі. Мяркуюць, што ікра ядавітая.

Пашырэнне правіць

 
Паштовая марка Беларусі

Шырока распаўсюджаны ў рэках Еўропы ад паўднёва-ўсходняй Англіі на захадзе да басейнаў рэк Нёман і Дняпро на ўсходзе. Адсутнічае ў рэках Апенінскага, Балканскага і Пірэнейскага паўвостраваў, дзе заменены блізкімі відамі; у Даніі і на Скандынаўскім паўвостраве. Жыве ў рэках, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора — Нёман, Вілія, Заходні Буг і іх буйных прытоках (Заходняя Бярэзіна і Шчара). Дняпроўскі вусач жыве ў р. Дняпро і яго прытоках (Бярэзіна, Друць, Прыпяць, Сож).

Промысел правіць

Каштоўны прамысловы від.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)