Вусач фіялетавы плоскі

Вусач фіялетавы плоскі[1] (Callidium violaceum) — жук сямейства вусачоў.

Вусач фіялетавы плоскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Callidium violaceum (Linnaeus, 1758)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  702569
NCBI  686284
EOL  118979

Мае плоскі грудны шчыт, усеяны грубымі кропкамі; надкрыллі яго груба маршчыністыя і зярністыя, афарбоўка сіняя або фіялетавая; вусікі, лапкі і брушка бурыя; вусікі ў самцоў і самак карацей цела; даўжыня 70-75 мм (па іншых дадзеных — 11-13 мм)[2].

Гэты від, які сустракаецца па ўсёй Еўропе і завезены ў Паўночную Амерыку, шкодзіць у некаторых мясцовасцях мёртвай драўніне, нападаючы на дошкі, платы, а таксама мэблю і да таго падобнае.

Для засцярогі ад жукоў рэкамендуюць прамакаць дрэва хлорыстым цынкам, сулемай і іншымі рэчывамі.

Зноскі

  1. Вусачы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 499
  2. Плавильщиков Н.Н. Определитель насекомых.. — 1994. — С. 241.

Літаратура правіць