Вушастая сава, або вушатая сава (Asio otus) — птушка з сямейства савіных.

Вушастая сава
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asio otus Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177932
NCBI  111810
FW  369163

Апісанне правіць

Дастаткова буйная птушка, з «вушкамі». Даўжыня цела 33-39 см, размах крылаў 86-100 см. Палосы на сподзе са «стрэлкамі». Параўнальна стройны сілуэт, вочы аранжава-жоўтыя. Актыўная ўначы. У палёце «вушкі» непрыкметныя, крылы апускае далёка ўніз. У час шлюбных палётаў часта лопае крыламі. Занепакоеная пры гняздзе крычыць непрыемным голасам, падобным да плачу дзіця.

Адрозніваецца ад балотнай савы вялікімі вушнымі пукамі, якія складаюцца з 6 пёраў, больш кароткім першым махавым пяром (карацей чацвёртага) і афарбоўкай. Агульны тон афарбоўкі — той жа, але цёмныя плямы верхняй боку цела не зліваюцца ў падоўжаныя палосы, як у балотнай савы, а стрыжнёвыя плямы на ніжнім баку цела выцягнутыя ў папярочным кірунку. Памеры цела тыя ж або крыху меншыя.

Пашырэнне правіць

Вобласць яе гнездавання ахоплівае Галарктыку (акрамя поўначы і поўдня; лакальна сустракаецца ў Афрыцы — Эфіопія, Кенія, Дэмакратычная Рэспубліка Конга).

Звычайная вушастая сава жыве выключна ў лясах, аддаючы перавагу іглічнаму лесу замест чарналесся, бо тут яна меней прыкметная па сваёй афарбоўцы. Насяляе ўскрайкі высакастволых хваёвых і мяшаных лясоў, парослыя дрэвамі рачныя даліны, групы старых дрэў сярод палёў, паркі, старыя могілкі, сады. У Арменіі даходзіць да 2750 м, а на Цянь-Шані — да 3000 м. На Беларусі звычайны від.

Аселая або качэўныя, паўночныя еўрапейскія, азіяцкія і амерыканскія папуляцыі пералётныя. Месца зімовак: у межах гнездавога арэала, а таксама непасрэдна на поўдзень ад яго, даліна ніжняга Ніла.

Асаблівасці біялогіі правіць

Займае старыя гнёзды іншых птушак, якія размяшчаюцца ў высокіх і густых кронах (часцей за ўсё пасля крумкачовых птушак, такіх як варона і сарока), часам гнёзды вавёрак. Гняздуе пад ветраломам, паміж каранямі дрэў, у дуплах, на вербах са зламанымі вяршалінамі. Займае і гнездавыя скрынкі.

Гняздо без высцілкі, як правіла размяшчаецца дастаткова высока, але вядомыя выпадкі выяўлення гнёздаў на вышыні ўсяго 1,5-2 метраў. Кладка (у канцы сакавіка і красавіка) звычайна з 4-5 шарападобных белых яец.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Спасылкі правіць