Выграбна-Слабадскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Выграбна-Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Выграбная Слабада.

Выграбна-Слабадскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Брагінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Выграбная Слабада
Дата ўтварэння 30 снежня 1927
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Вярхова-Слабадскога, Жардзянскага і Нежыхаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Савіцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.