Выдра

від дроапежных млекакормячых

Выдра, або звычайная выдра, або парэшня (Lutra lutra) — від драпежных млекакормячых сямейства куніцавых, які вядзе паўводны спосаб жыцця; адзін з трох відаў роду выдр (Lutra).

Выдра
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lutra lutra Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621916
NCBI  9657
EOL  328044
FW  157463

Апісанне правіць

Выдра — даволі буйны звер з выцягнутым, гнуткім целам абцякальнай формы. Даўжыня цела — 55-95 см, хваста — 26-55 см, маса — 6-10 кг. Тулава гнуткае, мускулістае, лапы кароткія, пальцы злучаны перапонкамі. Хвост мускулісты, непухнаты.

Афарбоўка поўсці: зверху цёмна-бурая, бліскучая, знізу светлая, серабрыстая. Асцёвыя валасы грубыя, але апушша вельмі густое і пяшчотнае. Будова яе цела прыстасаваная для плавання пад вадой: плоская галава, кароткія лапы, доўгі хвост і гідрафобная поўсць.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Еўропе, Азіі, Паўночна-Заходняй Афрыцы. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі, найбольш у паўночных і цэнтральных зонах; нешматлікая.

Сустракаюцца на захламленых рэках з абрывістымі берагамі, незамярзаючымі ямамі і перакатамі, каля старыц, па азёрах з густой расліннасцю па берагах, буйных каналах і ў іншых мясцінах, багатых рыбай.

Асаблівасці біялогіі правіць

Тэрытарыяльны від, межы сваіх участкаў рэгулярна маркіруе. Селіцца ў норах або іншых укрытых сховішчах. Актыўная пераважна ноччу. Добра плавае і нырае. Корміцца пераважна рыбай, зрэдку ракамі, вадзянымі пацукамі, жабамі.

Жыве да 11 гадоў. Палавой спеласці самкі дасягаюць на дргім, самцы — на трэцім-чацвёртым годзе жыцця. Цяжарнасць 61—63 сутак, дзіцяняты (2—5) нараджаюцца найчасцей у красавіку — чэрвені. Малыя кормяцца малаком самкі да 2,5 месяцаў, плаваць яны пачынаюць у двухмесячным узросце. На працягу 8—10 месяцаў трымаюцца разам з самкай, якая яшчэ падкормлівае дзіцянят.

Промысел правіць

Аб’ект промыслу дзеля цёплага і прыгожага футра.

Літаратура правіць