Вылячэнне сляпога ў Віфсаідзе

Вылячэнне сляпога ў Віфсаідзе — евангельская падзея, адзін з цудаў Ісуса Хрыста. Падзея запісана толькі ў Евангеллі ад Марка 8:22-26. Дакладнае месцазнаходжанне Віфсаіды у гэтым апавяданні з'яўляецца прадметам абмеркавання сярод навукоўцаў, але хутчэй за ўсё маецца на ўвазе Віфсаіда Юлія на паўночным беразе Галілейскага возера.

Хрыстос вылечвае сляпога

Біблейскае апавяданне правіць

Паводле Евангелля ад Марка, калі Ісус прыйшоў у Віфсаіду, горад ў Галілеі, яго папрасілі, каб вылечыць сляпога. Ісус узяў сляпога за руку і вывеў яго з горада, плюнуў яму на вочы і спытаў, што той бачыць. «Я бачу людзей, што праходзяць, як дрэвы»,- адказаў мужчына. Ісус паўтарыў працэдуру, пасля чаго мужчына пачаў бачыць ясна. «Ні ўваходзь ў горад», — загадаў Ісус, — «і не кажы нікому ў горадзе».

Гісторыя паказвае паступовасць вылячэння, і тое, што Ісус клапаціўся каб не прапагандаваць Свае цуды.