Вылічэннематэматычнае пераўтварэнне, якое дазваляе ператвараць уваходзячы паток інфармацыі у выхадны, з адрознай ад першай структурай. Калі глядзець з пункту гледжання тэорыі інфармацыі, вылічэнне — гэта атрыманне з уваходных даных новых ведаў.

Гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў шырокім дыяпазоне значэнняў, ад арыфметычнага вылічэння сумы лікаў да вылічэння шанцаў на перамогу ў спаборніцтве з выкарыстаннем складанага эўрыстычнага аналізу.

Прыклады правіць

Множанне 2 на 2 — гэта простае алгарытмічнае (арыфметычнае) вылічэнне. Для статыстычнай ацэнкі верагодных вынікаў выбараў на аснове апытанняў грамадскай думкі таксама выкарыстоўваюцца алгарытмічныя вылічэнні, але вынікі прадстаўляюцца не дакладнымі лічбамі, а як інтэрваламі імавернасцей.

Гл. таксама правіць