Вынасныя літары
Вынасны́я лі́тары — літары, напісаныя над радком з мэтай скарачэння слоў і паскарэння працэсу пісьма.
Прыём вынасу літар зрэдку практыкаваўся ў стараславянскім і старажытнарускім уставе: гсдь (господь), мсць (мѣсяць), лѣт (лѣто), црство (царство).
Выкарыстанне вынасных літар асабліва пашырылася ў старабеларускім скорапісе XV—XVII стагоддзяў, дзе стала заканамерным напісаннем над радком першай літары з групы зычных у сярэдзіне слоў (доброволный, лихтаръ), зычнай літары перад групай «ь + галосны гук» (зранене, спустошене), канцавой зычнай у розных граматычных формах (будет, поедет; дадут, плачут; в тых сеножатех; доброг, старог), спалучэнняў зычных з апошнім «т» (индикт, наместникъ, радост).
Больш абмежавана вынасныя літары выкарыстоўваліся ў беларускіх старадруках канца XVI — XVII стагоддзяў. У сучасным беларускім правапісе не ўжываюцца.
Літаратура правіць
- Вынасныя літары // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 316. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).