Выпрабаванне (фільм)

беларускі кароткаметражны мастацкі фільм

«Выпрабава́нне» (руск.: Испытание) — беларускі незалежны кароткаметражны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Сяргеем Філатавым у 2014 годзе.[1]

ВыпрабаваннеM:
Постар фільма
Жанр меладрама[d]
Аператар
Працягласць 25 хв.
Бюджэт 3 000 $
Краіна
Мова руская
Год 2014

Сюжэт правіць

Муж і жонка, якія знаходзяцца на мяжы разводу, трапляюць у экстрэмальную сітуацыю, і гэта прымушае іх перагледзець свае адносіны.

Акцёры правіць

Акцёр Роля
Яніна Саборава
Яўген Коласаў
Аляксей Шатуноў
Яўген Рыпіч
Сяргей Крыўда

Здымачная група правіць

  • аўтары сцэнарыя — Таццяна Целяшова, Сяргей Філатаў
  • аператар-пастаноўшчык — Гарык Вяпшкоўскі
  • прадзюсар і рэжысёр — Сяргей Філатаў
  • кампазітар і гукарэжысёр — Аляксей Раманенка
  • адміністратар пляцоўкі — Аляксей Шатуноў
  • грым — Алена Іванова

Здымкі і прэм’ера правіць

Першапачаткова на галоўную жаночую ролю рэжысёр запрасіў Святлану Зелянкоўскую, вяліся перамовы. Здымкі праходзілі вясной 2014 года ў раёне Чарнігаўскай шашы на працягу 7 дзён. Бюджэт фільма склаў 2 300 долараў ЗША. Прэм’ера адбылася ў Гомелі 17 верасня 2014 года.

Зноскі

  1. "«Любовь и шоковая терапия»: гомельчанин снял кино, потратив на это три тысячи долларов"(руск.). TUT.BY. 11 верасня 2014. Архівавана з арыгінала 7 красавіка 2020. Праверана 2020-03-16.

Спасылкі правіць