Высакагорны (Хабараўскі край)
Высакагорны (руск.: Высокого́рный) — рабочы пасёлак у Ванінскім раёне Хабараўскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Высакагорненскага гарадскога паселішча.
Пасёлак гарадскога тыпу
Высакагорны
|
Размешчаны ў горнай мясцовасці Сіхатэ-Аліня (на вышыні каля 450 метраў), за 140 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Ваніна, на беразе ракі Мулі. Чыгуначная станцыя на лініі Камсамольск-на-Амуры — Савецкая Гавань.
Заснаваны ў кастрычніку 1943 года як станцыя Мулі Упраўлення будаўніцтва, а 8 студзеня 1947 года пастановай Савета Міністраў СССР станцыя сумесна з чыгуначнай лініяй Камсамольск-на-Амуры-Савецкая Гавань была ўключана ў склад Далёкаўсходняй чыгункі і перададзена з Прыморскага края ў Хабараўскі.