Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

футбольны турнір сярод беларускіх каманд

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж найлепшымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Яе пераможца аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Вышэйшая ліга Беларусі
Краіна  Беларусь
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 1992
Кол-ць каманд 15 (у 2023 годзе)
Узровень у сістэме ліг 1
Выбыванне ў Першая ліга
Нацыянальныя турніры Кубак Беларусі
Суперкубак Беларусі
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Ліга канферэнцый
Дзеючы пераможца Дынама Мінск (8-ы тытул)
Найбольш тытулаваны БАТЭ (15 тытулаў)
TV партнёры Беларусь 5
Сайт abff.by
Сезон 2023

Спаборніцтва правіць

У чэмпіянаце ўдзельнічаюць 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па 2 матчы: дома і ў гасцях. За кожную перамогу клубу налічваюцца тры пункты, за нічыю — адзін, за паражэнне — нуль. У канцы кожнага сезона некалькі клубаў з найменшай колькасцю ачкоў пераходзяць у Першую лігу, а з яе такая ж колькасць клубаў пераходзіць у вышэйшую лігу. Пераможца лігі атрымлівае залатыя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе і права прадстаўляць у наступным сезоне Беларусь у Лізе чэмпіёнаў. Прызёры гуляюць у Лізе канферэнцый. Клуб, які стаў чэмпіёнам лігі пяць разоў (не абавязкова запар), мае права змясціць выяву залатой зоркі на сваёй эмблеме.

З 2004 года для атрымання права на ўдзел у вышэйшай лізе клубы павінныя прайсці працэс ліцэнзавання ад БФФ.

Удзельнікі сезона 2023 года правіць

Гісторыя правіць

Колькасць каманд і гульняў у сезоне
1992 16 каманд 15 гульняў (скар.)
1992/93 17 каманд 32 гульні
1993/95 16 каманд 30 гульняў
1995 16 каманд 15 гульняў (скар.)
1996—1997 16 каманд 30 гульняў
1998 15 каманд 28 гульняў
1999—2000 16 каманд 30 гульняў
2001—2002 14 каманд 26 гульняў
2003—2004 16 каманд 30 гульняў
2005—2007 14 каманд 26 гульняў
2008 16 каманд 30 гульняў
2009 14 каманд 26 гульняў
2010—2011 12 каманд 33 гульні
2012 11 каманд 30 гульняў
2013—2014 12 каманд 32 гульні
2015 14 каманд 26 гульняў
2016—2022 16 каманд 30 гульняў
2023 15 каманд 28 гульняў

Першы чэмпіянат Беларусі быў разыграны ў 1992 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнік БССР у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР мінскае «Дынама», яшчэ пяць каманд, якія гулялі ў іншых лігах саюзнага чэмпіянату, і дзесяць каманд з чэмпіянату БССР. Паколькі было прынята рашэнне аб тым каб перайсці ад прынятага ў СССР футбольнага календара, калі чэмпіянат пачынаўся ўвесну, а канчаўся восенню на «еўрапейскую» сістэму восень-вясна, то першы чэмпіянат быў разыграны ў адзін круг. Розыгрыш чэмпіянату такім чынам працягваўся да сезона 1994—1995 гадоў, пасля чаго зноў перайшлі на «вясну-восень».

Колькасць каманд, якія гулялі ў лізе, вагалася паміж 14 і 16 (у сезоне 1992/1993 іх было 17). З 2010 года Вышэйшая ліга была скарочана да 12 каманд, якія гулялі ў 3 кругі (кожны клуб гуляе 33 матчы). Апошні клуб выбываў у Першую лігу, а перадапошні гуляў серыю з двух матчаў з другой камандай Першай лігі за права гуляць у Вышэйшай лізе ў наступным сезоне.

У 2012 годзе каманда «Партызан» (Мінск) адмовілася ад выступлення ў Вышэйшай лізе, таму колькасць удзельнікаў таго сезона склала 11 каманд. У 2013 годзе іх колькасць зноў павялічылася да 12, тады ж была зноў зменена сістэма правядзення: пасля двух кругоў каманды сталі падзяляцца на дзе шасцёркі, пасля чаго гулялі яшчэ два кругі, каб вызначыць месца ў сваіх шасцёрках.

З сезона 2015 года колькасць каманд павялічылася да 14, такім чынам каманда, якая заняла апошняе месца ў сезоне 2014 года, згуляла стыкавыя матчы з трэцяй камандай Першай лігі, а наўпрост Вышэйшую лігу не пакінула ніводная каманда.

У сезоне 2016 года колькасць каманд павялічылася да 16. Турнір праходзіць у два кругі. Каманды, якія занялі 15-е і 16-е месца ў Вышэйшай лізе выбываюць у Першая лігу. Клубы, якія занялі 1-е, 2-е месца ў Першай лізе, атрымліваюць права на выхад у Вышэйшую лігу.

З 2019 года дадаліся таксама стыкавыя матчы паміж 14-й камандай Вышэйшай лігі і трэцяй каманды Першай лігі па выніках рэгулярнага сезона, пераможца якіх атрымлівае месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Тытульныя спонсары правіць

Пераможцы правіць

Чэмпіёнамі Беларусі станавіліся 8 клубаў: БАТЭ Барысаў — 15 разоў, Дынама Мінск — 7, Шахцёр Салігорск — 4, Славія Мазыр — 2, Дынама-Брэст, Гомель, Белшына Бабруйск і Дняпро Магілёў — па 1 разе.

Сезон Чэмпіён Другое месца Трэцяе месца Бамбардзір
1992 Дынама Мінск (1) Дняпро Магілёў Дынама Брэст   А. Скорабагацька Дняпро 11
1992/93 Дынама Мінск (2) КІМ Віцебск Беларусь Мінск   С. Бараноўскі Дынама Мінск 19
  М. Рамашчанка Ведрыч, Дняпро 19
1993/94 Дынама Мінск (3) Дынама-93 Мінск КІМ Віцебск   П. Качура Дынама-93, Дынама Мінск 21
1994/95 Дынама Мінск (4) Дзвіна Віцебск Дынама-93 Мінск   П. Шаўроў Дынама-93 19
1995 Дынама Мінск (5) МВКЦ Мазыр Дынама-93 Мінск   С. Яромка МВКЦ 16
1996 МПКЦ Мазыр (1) Дынама Мінск Белшына Бабруйск   А. Хлебасолаў Белшына 34
1997 Дынама Мінск (6) Белшына Бабруйск Лакаматыў-96 Віцебск   А. Хлебасолаў Белшына 19
1998 Дняпро-Трансмаш Магілёў (1) БАТЭ Барысаў Белшына Бабруйск   С. Яромка Тарпеда Мінск 19
1999 БАТЭ Барысаў (1) Славія Мазыр Гомель   В. Стрыпейкіс Славія 22
2000 Славія Мазыр (2) БАТЭ Барысаў Дынама Мінск   Р. Васілюк Славія 31
2001 Белшына Бабруйск (1) Дынама Мінск БАТЭ Барысаў   С. Давыдаў Нёман-Белкард 25
2002 БАТЭ Барысаў (2) Нёман Гродна Шахцёр Салігорск   В. Стрыпейкіс Белшына 18
2003 Гомель (1) БАТЭ Барысаў Дынама Мінск   Г. Блізнюк Гомель 18
  С. Карніленка Дынама Мінск 18
2004 Дынама Мінск (7) БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск   В. Стрыпейкіс Нафтан 16
2005 Шахцёр Салігорск (1) Дынама Мінск МТЗ-РІПА Мінск   В. Стрыпейкіс Нафтан 18
2006 БАТЭ Барысаў (3) Дынама Мінск Шахцёр Салігорск   А. Кліменка Шахцёр 17
2007 БАТЭ Барысаў (4) Гомель Шахцёр Салігорск   Р. Васілюк Гомель 24
2008 БАТЭ Барысаў (5) Дынама Мінск МТЗ-РІПА Мінск   Г. Блізнюк БАТЭ 16
  В. Радзівонаў БАТЭ 16
2009 БАТЭ Барысаў (6) Дынама Мінск Дняпро Магілёў   М. Каліжуры Гомель 15
2010 БАТЭ Барысаў (7) Шахцёр Салігорск Мінск   Р. Брэсан БАТЭ 15
2011 БАТЭ Барысаў (8) Шахцёр Салігорск Гомель   Р. Брэсан БАТЭ 13
2012 БАТЭ Барысаў (9) Шахцёр Салігорск Дынама Мінск   Дз. Асіпенка Шахцёр 14
2013 БАТЭ Барысаў (10) Шахцёр Салігорск Дынама Мінск   В. Радзівонаў БАТЭ 14
2014 БАТЭ Барысаў (11) Дынама Мінск Шахцёр Салігорск   М. Януш Шахцёр 15
2015 БАТЭ Барысаў (12) Дынама Мінск Шахцёр Салігорск   М. Януш Шахцёр 15
2016 БАТЭ Барысаў (13) Шахцёр Салігорск Дынама Мінск   М. Гардзяйчук БАТЭ 15
  В. Радзівонаў БАТЭ 15
2017 БАТЭ Барысаў (14) Дынама Мінск Шахцёр Салігорск   М. Гардзяйчук БАТЭ 18
2018 БАТЭ Барысаў (15) Шахцёр Салігорск Дынама Мінск   П. Савіцкі Дынама-Брэст 15
2019 Дынама Брэст (1) БАТЭ Барысаў Шахцёр Салігорск   І. Шкурын Энергетык-БДУ 19
2020 Шахцёр Салігорск (2) БАТЭ Барысаў Тарпеда-БелАЗ Жодзіна   М. Скавыш БАТЭ 19
2021 Шахцёр Салігорск (3) БАТЭ Барысаў Дынама Мінск   Д. Дарбо Шахцёр 19
2022 Шахцёр Салігорск Энергетык-БДУ Мінск БАТЭ Барысаў   Б. Абдыхалікаў Энергетык-БДУ 26
2023 Дынама Мінск (8) Нёман Гродна Тарпеда-БелАЗ Жодзіна   У. Марозаў Дынама Мінск 16

Геаграфія чэмпіёнаў Беларусі правіць

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць