Вяляціцкі сельсавет (Пінскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Вяля́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Вяляцічы.

Вяляціцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Пінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Вяляцічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 9 чэрвеня 1958

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 20 мая 1957 года ў склад Лапацінскага сельсавета перададзена вёска Лосічы[1]. Скасаваны 9 чэрвеня 1958 года, тэрыторыя далучана да Плешчыцкага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).