Вялікадушнасць Сцыпіёна

Вялікадушнасць Сцыпіёна (Устрыманасць Сцыпіёна) — сюжэт са старажытнарымскай гісторыі, які часта сустракаецца ў заходнееўрапейскім мастацтве і апавядае пра добры ўчынак Сцыпіёна Афрыканскага, праяўлены да пераможанага ворага падчас Другой Пунічнай вайны ў 209 г. да н.э. пасля ўзяцця Новага Карфагена (Іспанія).

Нікаля Пусэн. «Вялікадушнасць Сцыпіёна» (1640)
Нікаля-Гі Брэнэ. «Вялікадушнасць Сцыпіёна» (1788)

Пасля захопу горада сярод палонных карфагенян знайшлася адна прыгожая дзяўчына. Салдаты прывялі яе вайскавода, аднак Сцыпіён, даведаўшыся, што яна кахае іспанскага правадыра Алуцыя, вярнуў яе жаніху. Калі ж бацькі дзяўчыны прынеслі за яе ў выкуп золата, ён аддаў яго Алуцыю як пасаг. У падзяку Алуцый на чале 1400 воінаў свайго племя далучыўся да арміі Сцыпіёна.

Крыніцы правіць

Найбольш папулярны пераказ сюжэту дае Ціт Лівій у сваёй «Гісторыі Рыма ад заснавання горада» (XXVI, 50).

Жывапіс правіць

Сюжэт сустракаўся ў выяўленчым мастацтве Рэнесансу, маньерызму і класіцызму — у прыватнасці, Бернардзіна Фунгаі, Беліні, Рэйнальдса, Нікаля Пусэна, ван Дэйка і інш.

Эпоха класіцызму лічыла карціны на гэту тэму прысвечанымі «адной з найважнейшых праблем у эстэтыцы класіцызму — праблеме суадносін асабістага пачуцця і абавязку. (…) Сцыпіён — вобраз справядлівага і мудрага кіраўніка, учынкамі якога кіруе свядомасць абавязку, яго воля бярэ верх над жаданнямі. Яго ўчынак як бы ілюструе выказванне старажытных людзей: „Значна прасцей разбурыць горад, чым перамагчы сябе самога“. Скарыўшы [Новы] Карфаген, Сцыпіён атрымлівае пасля гэтага яшчэ большую перамогу — перамогу над сваімі жаданнямі»[1].

Музыка правіць

Паміж 1664 і 1815 гг. было створана прынамсі 19 опер, прысвечаных дзеянням Сцыпіёна ў Іспаніі, у тым ліку такімі кампазітарамі як Франчэска Кавалі (Scipione affricano), Алесандра Скарлаці, Томаса Альбіноні (Scipione nelle Spagne), Гендэлем (Scipione), Джузэпэ Фарынелі (Scipione in Cartagena) і інш.

Зноскі

Спасылкі правіць