Вялікі Тыргартэн
Вялікі Тыргартэн (ням.: Großer Tiergarten) — парк у цэнтры Берліна. Плошча самага вялікага парку Берліна складае 210 га. Для параўнання: Гайд-парк у Лондане займае плошчу 125 га і Цэнтральны парк у Нью-Ёрку — 335 га. Некалькі вялікіх аўтамагістраляў праходзяць па парку, сярод іх Вуліца 17 чэрвеня. Яны перакрыжоўваюцца на плошчы Вялікая Зорка, у сярэдзіне якой знаходзіцца берлінская калона Перамогі.
Вялікі Тыргартэн | |
---|---|
ням. Großer Tiergarten | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча | 210 га |
Размяшчэнне | |
52°31′00″ пн. ш. 13°22′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Славутасці правіць
- Царква Святога Матфея — лютэранская кірха, у якой быў пасвечаны ў сан пастара Дзітрых Банхефер, у памяць пра што на будынку ўстаноўлена памятная пліта.
- Помнік Гётэ на вуліцы Эбертштрасэ
Літаратура правіць
- Klaus von Krosigk: Der Berliner Tiergarten. Berlin-Edition, Berlin 2001, ISBN 3-8148-0030-3
- Folkwin Wendland, Gustav Wörner, Rose Wörner: Der Berliner Tiergarten, Vergangenheit und Zukunft. Kulturbuch-Verlag, Berlin 1986
- Susanne Twarda: Der Tiergarten in Berlin: das Abenteuer liegt um die Ecke. Motzbuch, Berlin 2006, ISBN 3-935790-08-2