Вялікі камень літоўскі са знакамі

Вялікі камень літоўскі са знакамі — геалагічны помнік прыроды на Беларусі з 1997 года, размешчаны на ўсходняй ускраіне вёскі Літоўка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Вялікі камень літоўскі са знакамі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, усходняя ўскраіна вёскі Літоўка, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць
Найбліжэйшы горад Навагрудак
physical
Вялікі камень літоўскі са знакамі
Вялікі камень літоўскі са знакамі

Валун ружавага-шэрага граніту дробназярністага з крышталямі біятыту і ксеналітаў цёмна-шэрага гнейсу. Захавалася 1/3 валуна даўжынёй 2,7 м, шырынёй 2,4 м, вышынёй 1,6 м, у абводзе 7,2 м, аб’ём 5,5 м³, маса каля 14,6 т. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс. гадоў назад са Скандынавіі.

На паверхні каменя ёсць паглыбленне даўжынёй 29 см, шырынёй 14 см, глыбінёй да 2 см, якое лічылі следам казачнай «істоты». Амаль на вяршыні знаходзіцца паўсферычная выемка ў папярочніку 4 см, глыбінёй 1,5 см з прышліфаванымі сценкамі, якая высечана чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў назад. Валун меў культавае значэнне.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць