Вялікі куду (Tragelaphus strepsiceros) — афрыканскі від антылоп з падсямейства быкоў (Bovinae).

Вялікі куду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tragelaphus strepsiceros Pallas, 1776

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625134
NCBI  9946
EOL  1038792
FW  149708; 234374

Знешні выгляд правіць

Поўсць самцоў афарбаваная ў шэра-карычневыя колеры, а ў самак і маладняку светла-карычневага колеру. На футры куду як правіла маецца ад шасці да дзесяці вертыкальных палосак. У куду буйныя акруглыя вушы і часам даволі доўгі хвост. У самцоў на галаве растуць буйныя завінчаныя рогі, які дасягае велічыні да 1 метра. Патомства па знешняму выгляду нагадвае бязрогіх самак. Велічыня ў карку складае каля 1,40 м, а даўжыня каля 2,20 м самцы дасягаюць вагі да 250 кг, самкі — да 200 кг. Вялікага куду знешне лёгка зблытаць з роднаснай яму ньялай, да таго ж іх арэалы распаўсюджвання часткова перакрыжоўваюцца.