Вялікі тэатр імя Алішэра Наваі
Дзяржаўны ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга акадэмічны Вялікі тэатр Рэспублікі Узбекістан імя Алішэра Наваі (узб.: Alisher Navoiy nomidagi davlat akademik katta teatri) — тэатр оперы і балета ў Ташкенце, Рэспублікі Узбекістан і названы ў гонар паэта Алішэра Наваі. Тэатр заснаваны 11 чэрвеня 1939 года.
Вялікі тэатр імя Алішэра Наваі | |
---|---|
узб.: Alisher Navoiy nomidagi davlat akademik katta teatri | |
Заснаваны | 1939 |
Адрас | ул. Зарафшон |
Сайт | gabt.uz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1996 годзе на сцяне тэатра была ўсталявана мемарыяльная шыльда ў гонар японцаў, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве. У 2010 годзе фантан быў рэканструяваны, былі дададзены падсветка і музычнае суправаджэнне. У 2012—2015 гадах праведзена рэканструкцыя тэатра, у гэты час усе спектаклі праходзілі на сцэне Палаца мастацтваў «Туркістан». На цырымоніі адкрыцця рэканструяванага будынка прысутнічаў прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ.