Вярхлессе (курганны могільнік)

Вярхлессе — курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча каля вёскі Вярхлессе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Курганны могільнік правіць

У 1976 годзе могільнік уяўляў сабой 46 насыпаў, большая частка іх была пашкоджана — парушана ямамі. 19 курганоў захаваліся добра. Насыпы параслі дрэвамі і кустамі. Дыяметр курганоў 8−15 м, высота 1,5−2 м. Пры даследаванні Н. М. Дубіцкай у 2003 годзе іх колькасць паменьшылася да 38, з якіх пашкоджанымі былі 30. З абодвух бакоў курганы абкружаны полем.

Курганны могільнік каля в. Верхлессе адкрыла і абследвала А. Г. Калечыц у 1976 годзе. Раскопкі не правозділіся[1].

Зноскі

  1. Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, в. Верхлессе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 9 ліпеня 2021.

Спасылкі правіць