Вярхоўны Суд Эстонскай Рэспублікі

Вярхоўны Суд Эстонскай Рэспублікі (іншая назва — Дзяржаўны Суд Эстонскай Рэспублікі, эст.: Riigikohus) — вышэйшая судовая інстанцыя ў Эстонскай Рэспубліцы, якая пераглядае судовыя рашэнні ў касацыйным парадку, а таксама выконвае канстытуцыйны нагляд.

Гісторыя правіць

21 кастрычніка 1919 года Устаноўчы сход Эстоніі прыняў закон аб Дзяржаўным судзе. Яго першае пасяджэнне адбылося 14 студзеня 1920 года ў Тарту. У 1935 годзе Дзяржаўны суд пераехаў з Тарту ў Талін. Пасля ўсталявання савецкай улады і стварэння Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі летам 1940 года Дзяржаўны суд быў адменены.

У Эстонскай ССР дзейнічаў Вярхоўны суд ЭССР, які выбіраўся Вярхоўным Саветам Эстонскай ССР тэрмінам на 5 гадоў.

27 мая 1993 года ізноў створаны Вярхоўны суд Эстонскай Рэспублікі правёў сваё першае пасяджэнне.

Склад правіць

Вярхоўны суд складаецца з 19 суддзяў (разам са старшынёй суда). Суддзі абіраюцца на пасаду эстонскім парламентам па прадстаўленню Старшыні (галоўнага суддзі) Вярхоўнага Суда. Старшыня Вярхоўнага Суда таксама абіраецца парламентам па прапанове Прэзідэнта Эстоніі. Тэрмін яго знаходжання на пасадзе — дзевяць гадоў. Суддзямі Вярхоўнага Суда могуць стаць асобы не старэйшыя за 67 гадоў, пасада займаецца пажыццёва. У сваёй дзейнасці суддзі маюць поўную незалежнасць і падпарадкоўваюцца толькі закону.

Старшыні (галоўныя суддзі) правіць

Структура правіць

  • Касацыйныя калегіі
  • Судовая калегія канстытуцыйнага нагляду
  • Спецыяльная калегія (ad hoc)
  • Пленум Вярхоўнага суда

Спасылкі правіць