Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага

Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, або Літоўскі Трыбунал — вышэйшы апеляцыйны суд Вялікага Княства Літоўскага, выракі якога мелі моц пастаноў сойма.

Трыбунальская кніга (Друкарня Мамонічаў, 1586).

Утвораны ў 1581 годзе з сядзібай ў Вільні, пачаў працаваць у 1582 годзе. Складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якіх выбірала шляхта на сойміках па два ад кожнага павету тэрмінам на год. З 1588 года выбіраліся яшчэ тры дэпутаты ад Жамойці[1].

Трыбунал разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Як першая інстанцыя разглядаў справы пра неналежнае выкананне старостамі і замкавымі ўраднікамі абавязкаў пры судаводстве. Да юрысдыкцыі Трыбуналу належалі таксама справы духоўных асоб; пры разглядзе такіх спраў удзельнічалі дэпутаты ад духавенства.

Сесіі трыбуналу праходзілі пад старшынствам выбранага ім маршалка, пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове Статутаў Вялікага Княства Літоўскага, соймавых канстытуцый і звычаёвага права. Месцам сесій трыбуналу была Вільня — штогод у будынку на Ніжнім замку. Да 1588 года сесіі праходзілі і ў Троках. З 1591 года сесіі адбываліся, папераменна праз год, у Менску на замку («кадэнцыя літоўская») і Наваградку («кадэнцыя руская»). З 1599 года сесіі Трыбуналу ВКЛ адбываліся кожныя два гады і кожная сесія цягнулася больш за пяць месяцаў. З 1775 года «рускія сесіі» праводзіліся таксама ў Гродне ў палацы Сапегаў.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: С. В. Кузьмін і інш. — Мн.:БелЭн, 1992. — 636 с.
  • (польск.) Raudeliūnas, V., Wisner, H. Z dziejów Trybunału Wielkiego Księstwa Litewskiego 1581—1648 // Kwartalnik Historyczny. — 1986. — В. LXXXIII, 1986, Z. 4.