Вячаслаў Мікалаевіч Абрашын
Вячаслаў Мікалаевіч Абрашын (нар. 22 ліпеня 1943, горад Ржэў, Цвярская вобласць, РСФСР) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1979, «Да тэорыі рознасцевых схем для нелінейных нестацыянарных ураўненняў матэматычнай фізікі»), прафесар (1981).
Вячаслаў Мікалаевіч Абрашын | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 2005 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | вылічальная матэматыка і матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1966). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы і матэматычным мадэляванні. Развіў тэорыю нелінейных рознасцевых схем для дыферэнцыяльных ураўненняў у частковых вытворных, распрацаваў эканамічныя метады развязвання мнагамерных задач матэматычнай фізікі.
Узнагароды правіць
- Прэмія Савета Міністраў СССР (1986).
Навуковыя працы правіць
- О некоторых разностных схемах для задач лучистой теплопроводности // Докл. АН СССР. 1976. Т.230, № 4;
- Об устойчивости разностных схем многокомпонентного метода переменных для параболических уравнений и систем // ДУ. 1999. Т. 35, № 2;
- Об одном классе разностных методов решения уравнений Навье-Стокса // Изв. вузов. Сер. Математика. 1999. № 5.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).