Будзькі (Вілейскі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Будзькі, Вілейскі раён)

Будзькі (руск.: Будьки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Вёска
Будзькі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222456
Аўтамабільны код
5
Будзькі на карце Беларусі ±
Будзькі (Вілейскі раён) (Беларусь)
Будзькі (Вілейскі раён)
Будзькі (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Будзькі (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 61 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 25 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна, 86 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У 1789 г. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ, уласнасць І. Стралкоўскага, 5 двароў, 7 жыхароў мужчынскага полу, вадзяны млын, карчма.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1873 г. вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, у складзе Рабцоўскай сельскай грамады, уласнасць Стралкоўскай, 13 рэвізскіх душ. У 1897 г. вёска (11 двароў, 134 жыхары), вадзяны млын; ваколіца (4 двары, 20 жыхароў); 3 сядзібы: Будзькі (16 двароў, 25 жыхароў), фальварак (25 жыхароў), фальварак (25 жыхароў). З 1893 г. школа граматы.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёскі Будзькі I i Будзькі II у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[1].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Карпавіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 6.9.1957 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці.

Насельніцтва правіць

  • 1921 год — 212 жыхароў, 34 двары[2].
  • 1931 год — 223 жыхары, 39 двароў[3].
  • 1960 год — 160 жыхароў.
  • 2008 год — 5 жыхароў, 4 гаспадаркі.

Зноскі

  1. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура правіць

Спасылкі правіць