Пяскі (Пярэжырскі сельсавет)

Альхоўка, вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Пяскі́[1], таксама вядомыя як Альхо́ўка[2] (трансліт.: Piaski, Aĺchoŭka, руск.: Пески, Ольховка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 31 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Вушанка (прыток Пцічы).

Вёска
Пяскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222851
Аўтамабільны код
5
Пяскі на карце Беларусі ±
Пяскі (Пярэжырскі сельсавет) (Беларусь)
Пяскі (Пярэжырскі сельсавет)
Пяскі (Пярэжырскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Пяскі (Пярэжырскі сельсавет)

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі слабодка ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе 5 двароў, 18 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць С. Кернажыцкага, потым Ярушэўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць А. Шышкі. У 1858 годзе вёска ў маёнтку Альхова, уласнасць М. Дзілкевіча. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. 22 лютага (12 сакавіка) 1877 года ў маёнтку Альхове памёр культурны дзеяч Міхал Богуш Шышка, пахаваны на мясцовых могілках каля Узлянаў[3]. У 1889 годзе маёнткам Альхова валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Мацвеевіч Дзіякевіч (Дзілкевіч?), было 582 дзесяціны зямлі[4].

У 1890 годзе адкрыта школа граматы, якая ў 1912 годзе стала 1-класным народным вучылішчам. У 1897 годзе ёсць хлебазапасны магазін, капліца на могілках.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[5]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[6].

У 1968 годзе да Пяскоў была далучаная вёска Альхоўка. У наш час Пяскамі пераважна завецца гістарычная Альхоўка, а гістарычныя Пяскі (ля ўпадзення Вушанкі ў Пціч) адміністрацыйна падпарадкаваныя вёсцы Шалягі, на вуліцы Паднёвыя Пяскі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[7].

 
Выгляд з шашы Н9342

Насельніцтва правіць

  • 1744 год — 5 двароў, 18 жыхароў мужчынскага полу
  • 1800 год — 6 двароў, 37 жыхароў
  • 1897 год — 35 двароў, 242 жыхары
  • 1917 год — 24 двары, 150 жыхароў
  • 1960 год — 63 жыхары
  • 1999 год — 25 жыхароў
  • 2002 год — 11 двароў, 21 жыхар
  • 2010 год — 26 жыхар
  • 2012 год — 8 гаспадарак, 19 жыхароў
  • 2019 год — 15 жыхароў[8]

Вядомыя выхадцы правіць

Спіс вуліц правіць

  • Дарожная вуліца
  • Дружны завулак
  • Надзеі вуліца
  • Надзеі завулак[9]

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Альхоўка, Пя́скі
  2. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  3. Jelski A. 1886, с. 448.
  4. Памяць 2003, с. 83.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  6. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  7. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  8. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  9. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць