Віа дэла Канчыліяцыёнэ

Віа дэла Канчыліяцыёнэ (італ.: Via della Conciliazione, літаральна «вуліца Прымірэння») — адна з важных вуліц Рыма. Размешчана ў раёне Борга.

Від на вуліцу з купала Сабора Святога Пятра

Даўжыня вуліцы складае каля 500 м. Вуліца пралягае ад плошчы Святога Пятра да набярэжнай заходняга берага Тыбрa, выходзячы на яе паміж мостам Віктара Эмануіла II і мостам замка Святога Анёла. Віа дэла Канчыліяцыёнэ была спраектавана ў якасці галоўнай дарогі да плошчы Святога Пятра падчас мусалініеўскай перапланіроўкі Рыма ў 1936 годзе. Але пабудавана яна была толькі да Папскага Юбілейнага года ў 1950 годзе. На вуліцы размешчана мноства турыстычных крам, а таксама шэраг значных гістарычных і рэлігійных збудаванняў — Палацца Тарлонія, Палацца дэй Пенітэнцьеры, Палацца дэй Канвертэндзі, цэрквы Санта-Марыя-ін-Траспанціна і Санта-Спірыта-ін-Сасія. Да вуліцы можна дабрацца ад станцыі метро Атавіяна — Сан-П'етра — Музеі-Ватыкані Лініі A Рымскага метро.

Літаратура правіць

  • Kirk T. Framing St. Peter's: urban planning in Fascist Rome // The Art Bulletin. — December 2006.
  • McClendon, Charles B. (1989). "The History of the Site of St. Peter's Basilica, Rome". Perspecta. 25: 34–65.
  • Baxa, P. (February 2004). "Piacentini's Window: The Modernism of the Fascist Master Plan of Rome". Contemporary European History. 13 (1): pp. 1–20. {{cite journal}}: |pages= мае залішні тэкст (даведка)