Візіт Джо Байдэна ва Украіну (2023)

20 лютага 2023 года Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведаў Кіеў, сталіцу Украіны.

Джо Байдэн і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве, 20 лютага 2023 года.

Перадгісторыя правіць

24 лютага 2022 года Расія ўварвалася ва Украіну. З пачаткам баявых дзеянняў Злучаныя Штаты Амерыкі сталі адным з ключавых саюзнікаў Украіны, аказаўшы дапамогу больш чым на 51 мільярд долараў[1].

Адміністрацыя Джо Байдэна ў гэты час старалася пазбягаць тэмы магчымага наведвання ім Украіны[2], пры тым сам амерыканскі лідар у красавіку 2022 года казаў, што не выключае візіту[3].

21 снежня 2022 года Уладзімір Зяленскі па запрашэнні Джо Байдэна прыязджаў у сталіцу ЗША, упершыню пакінуўшы Украіну з 24 лютага.

Чыноўнікі Белага дома заявілі, што Джо Байдэн даў дабро на сваю паездку 17 лютага 2023 года. Хоць у той дзень Белы дом паведаміў журналістам, што выключае магчымасць візіту Прэзідэнта ЗША ва Украіну ў найбліжэйшы час[4][5].

Папярэдні візіт кіраўніка ЗША ва Украіну адбыўся ў 2008 годзе (тады сустрэліся Джордж Уокер Буш і Віктар Юшчанка)[6].

Ход візіту правіць

Згодна The New York Times, 19 лютага Джо Байдэн пакінуў авіябазу Эндрус пад Вашынгтонам у 4:15 паводле паўночнаамерыканскага ўсходняга часу[7]. З ім былі некалькі рэпарцёраў, якія абяцалі захоўваць таямніцу візіту, і некалькі чыноўнікаў. Амерыканская дэлегацыя прызямлілася ў Польшчы, а потым села ў цягнік, праехаўшы амаль 10 гадзін да Кіева[8].

Падчас візіту Джо Байдэн сустрэўся з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і першай лэдзі Аленай Зяленскай.[9] Сустрэча двух лідараў доўжылася больш за пяць гадзін[10]. Палітыкі ўсклалі вянкі, ушанаваўшы памяць загінулых на Еўрамайдане, у гадавіну падзей 20 лютага 2014 года. Байдэн абвясціў аб дадатковым пакеце ваеннай дапамогі Украіне на суму 500 мільёнаў долараў ЗША, уключаючы боепрыпасы для HIMARS.[9][11][12] Звяртаючыся да журналістаў разам з Байдэнам, Зяленскі назваў паездку «самым важным візітам за ўсю гісторыю амерыкана-ўкраінскіх адносін». Ён высока ацаніў пастаўку ЗША танкаў M1 Abrams[13].

Вынікі правіць

Джо Байдэн здзейсніў першы візіт ва Украіну з пачатку прэзідэнцтва. Упершыню ў сучаснай гісторыі Прэзідэнт ЗША апынуўся ў зоне баявых дзеянняў, дзе няма актыўнай амерыканскай вайсковай прысутнасці[14].

Зноскі

  1. Ukraine Support Tracker - A Database of Military, Financial and Humanitarian Aid to Ukraine (англ.). www.ifw-kiel.de. Праверана February 20, 2023.
  2. White House explains why Biden won't visit Ukraine. RT International.
  3. White House stands by statement that Biden won't visit Ukraine. Yahoo! News.
  4. Белый дом прокомментировал возможность поездки Байдена на Украину. Lenta.RU.
  5. Джо Байден не станет заезжать на Украину после визита в Польшу. Коммерсантъ.
  6. Зеленский назвал визит Байдена в Киев самым важным за всю историю отношений двух стран
  7. President Biden lands in Kyiv for surprise visit to war-torn country. Mail Online.
  8. "Biden Visits Kyiv, Ukraine's Embattled Capital, as Air-Raid Siren Sounds". The New York Times. 0362-4331.
  9. а б Child, David. Putin’s war plans ‘plain wrong’, Biden says in Ukraine (англ.). www.aljazeera.com. Праверана February 20, 2023.
  10. Biden declares 'Kyiv stands' in surprise visit to Ukraine. AP NEWS.
  11. Beaumont, Peter; Koshiw, Isobel; Harding, Luke; Koshiw, Peter Beaumont Isobel (February 20, 2023). "Joe Biden visits Kyiv in major show of support for Ukraine". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана February 20, 2023.
  12. Hunder, Pavel Polityuk and Max. Biden makes unannounced trip to Ukraine(нявызн.). The Canberra Times (20 лютага 2023). Праверана February 20, 2023.
  13. US warned Russia of Biden's visit to Ukraine 'hours' before departure. Fox News.
  14. Biden makes surprise visit to Ukraine nearly one year after Russia's invasion