Вікенцій Міхайлавіч Варыкаш

Вікенцій Міхайлавіч Варыка́ш (9 жніўня 193117 кастрычніка 1992) — вучоны, фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1985). Прафесар (1988).

Вікенцій Міхайлавіч Варыкаш
Дата нараджэння 9 жніўня 1931(1931-08-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1992(1992-10-17) (61 год)
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Біяграфія правіць

В. М. Варыкаш нарадзіўся 9 жніўня 1931 г. у вёсцы Саломерка (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць). У 1950 годзе скончыў Дубраўскую сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыў у 1954 годзе. Выкладаў фізіку ў Мядзельскай сярэдняй школе, з 1956 года ў Гарадоцкай сярэдняй школе (Маладзечанскі раён). Потым бы запрошаны на пасаду асістэнта кафедры ў Полацкі педагагічны інстытут. У 1958 годзе В. М. Варыкаш паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР. У 1964 годзе прызначаны старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР. З 1968 года дацэнт кафедры фізікі Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1970 г. яе загадчык, у 1977—1979 гг. старшы навуковы супрацоўнік. З 1979 да 1984 г. зноў на пасадзе загадчыка кафедры фізікі. У 1985 годзе В. М. Варыкаш абараніў доктарскую дысертацыю.

Навуковая дзейнасць правіць

В. М. Варыкаш з’яўляецца адным з арганізатараў даследаванняў па вырошчванню і выкарыстанню сегнетаэлектрычных крышталёў. Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў СССР былі вырашчаны многія палярныя крышталі і адкрыты новыя сегнетаэлектрыкі. Працы па тэхналогіі вырошчвання сегнетаэлектрыкаў і вывучэнню уплыву вонкавых уздзеянняў на іх уласцівасці. Аўтар каля 290 навуковых прац, 10 вынаходстваў, 25 апублікаваных кніг і брашур.

Сярод апублікаванага:

  • Избранные задачи по физике с решениями / В. М. Варикаш, М. С. Цедрик. — 3-е изд., стер. — Минск: Вышэйшая школа, 1967. — 268 с.: ил., табл.
  • Физика в живой природе: книга для учащихся / В. М. Варикаш, Б. А. Кимбар, И. М. Варикаш. — 2-е изд., доп. — Минск: Народная асвета, 1984. — 127 с.: ил.
  • Кіраўніцтва да рашэння задач па агульнай фізіцы — Мн., 1995 (разам з М. С. Цэдрыкам).

Спасылкі правіць