Вікенцій Пятровіч Шабан
Вікенцій Пятровіч Шабан (нар. 1945) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003)[1].
Вікенцій Пятровіч Шабан | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер, кіраўнік |
Дата нараджэння | 17 лютага 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія правіць
Бацька загінуў на фронце яшчэ да нараджэння сына. Маці памерла ў хуткім часе за ім. Шасцігадовы Вікенцій быў прыняты ў дзіцячы дом. Пасля заканчэння школы скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, потым адслужыў тэрміновую службу і паступіў на вячэрняе аддзяленне Беларускага політэхнічнага ўніверсітэта[1].
Працаваў галоўным інжынерам завода буйнапанэльнага домабудавання № 2 МАПІД, потым узначаліў ДБУ № 40 «Аўтагрэйдэр». Пазней заняў пасаду кіраўніка рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Будаўніча-мантажны трэст № 8»[1].
Зноскі
- ↑ а б в Человек-легенда (руск.)