Віктар Іванавіч Струеў

архітэктар

Віктар Іванавіч Стру́еў[1] (руск.: Виктор Иванович Струев; 4 красавіка 1864 — 12 ліпеня 1924) — беларускі архітэктар.

Віктар Іванавіч Струеў
руск.: Виктор Иванович Струев
Дата нараджэння 4 красавіка 1864(1864-04-04)
Дата смерці 12 ліпеня 1924(1924-07-12) (60 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Строганаўскае вучылішча  (руск.) і Вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства ў 1892 годзе ў Маскве[1].

З 1893 года працаваў у Мінску, у тым ліку ў 19091917 гадах Мінскім епархіяльным архітэктарам. З 1914 выкладчык малюнка ў Мінскім епархіяльным вучылішчы і інжынер будаўнічага аддзялення губернскага праўлення. З 1915 года — губернскі архітэктар  (руск.)[1]. З 1920 года архітэктар рэспубліканскага пададдзела Камітэта дзяржаўнага будаўніцтва. З 1921 года — дэкан архітэктурнага аддзялення Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума і адначасова архітэктар Камісарыята народнай асветы. З 1923 года — архітэктар Заходняй акругі, а з 1924 года — архітэктар горада Мінска[1].

Творчасць правіць

 
Царква Аляксандра Неўскага
 
Будынак царкоўна-археалагічнага музея ў Мінску

У 1896—1898 гадах на тэрыторыі вайсковых могілак горада Мінска па праекце В. Струева была пабудавана Царква Аляксандра Неўскага. Гэта адзіны храм Мінска, які амаль цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча. (  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000046шыфр 712Г000046)

У пачатку XX стагоддзя архітэктарам перабудавана Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Асінагарадок Пастаўскага раёна. (  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000582шыфр 213Г000582)

У 1905 годзе па праекце В. Струева пабудавана Свята-Троіцкая царква ў в. Белавуша Столінскага раёна[2]. (  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000670шыфр 113Г000670)

Па праекце архітэктара Струева ў 1907[3] годзе перад Васкрасенскім саборам у Барысаве на адной восі з ім узведзена цагляная званіца, створаная з цэглы ў стылі самога храма. У ліку іншых званіца сведчыць аб добрым веданні Струевым народнага дойлідства і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі[4].

Распрацаваў 5 тыпавых праектаў школьных будынкаў (1912). У 19091910 гадах выканаў праекты мураваных будынкаў школ для Турава, Ракава і Заслаўя (узорныя), вёсцы Даманавічы Салігорскага раёна, у 1912 — вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна[5].

У 1913 годзе архітэктар збудаваў (з архітэктарам Iванам Фаміным) будынак царкоўна-археалагічнага музея паводле загаду мінскага архірэя Мітрафана і па ініцыятыве Мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта[1]. (  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000175шыфр 713Г000175)

В. Струеў распрацаваў праект і каштарыс Праабражэнскай царквы ў вёсцы Язвінкі Лунінецкага раёна. (  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000471шыфр 113Г000471)

Паводле яго праектаў узведзены мураваныя цэрквы ў Лунінцы (1907), Любчы (1908), вёсках Зембін Барысаўскага (1901), Камень Валожынскага, Мядзведзічы Ляхавіцкага (1904), Латыгалічах Чашніцкага (1906) і Тарасава Мінскага (1908) раёнаў[5], храм прападобнага Сімяона Стоўпніка ў вёсцы Барок Слуцкага раёна[6].

Зноскі

  1. а б в г д БелЭн 2002.
  2. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. - Спб., 1864.
  3. Часам у якасці даты прыводзіцца 1913 год. Гл.: Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 285. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
  4. Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 285. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
  5. а б Струеў Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  6. Aрхітэктар: Струеў Віктар Іванавіч // Праект HRAM.BY (Праверана 4 чэрвеня 2023)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць