Віктар Іосіфавіч Кураш
Віктар Іосіфавіч Кураш (нар. 28 красавіка 1958, в. Юхнавічы, Дзяржынскі раён) — дзяржаўны дзеяч.
Віктар Іосіфавіч Кураш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
28 красавіка 1958 (66 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 28 красавіка 1958 г. у в. Юхнавічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці[1].
У 1983 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 годзе, працаваў на выкладчыцкай працы, у камсамольскіх органах у г. Мінску, у 1986—1995 гг. — памочнікам намесніка старшыні Мінгарвыканкама. З 1995 па 2007 гг. займаў пасаду начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама[1].
У 2000 г. скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
З 2007 па 2013 гг. працаваў на пасадзе намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З 2015 года дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь[1].
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2017 г. № 199 прызначаны дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1]. Адпраўлены ў адстаўку Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2023 г. № 45. На яго месца прызначаны генерал-маёр Алег Воінаў, які да таго быў памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва[2].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, граматамі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, міністэрстваў і ведамстваў, прафсаюзных, камсамольскіх органаў, рэлігійных і міжнародных арганізацый, юбілейнымі медалямі, нагруднымі знакамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Біяграфія. Кураш Віктар Іосіфавіч . Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
- ↑ Новы дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў . Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (24 студзеня 2023).