Віктар Арміцкі
Віктар Рудольф Арміцкі (да 1924 года Нусбаўм; польск.: Wiktor Rudolf Ormicki); 1 студзеня 1898, Кракаў — 17 верасня 1941, канцлагер Маўтхаўзен) — польскі географ, картограф, прафесар і выкладчык вышэйшых навучальных устаноў: Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта, Вольнага універсітэта ў Варшаве, Сілезскага інстытута педагогікі ў Катавицах, Вышэйшай камерцыйнай школы ў Кракаве і Львоўскага ўніверсітэта. Прызнаны спецыяліст па эканамічнай геаграфіі і дэмаграфіі.
Віктар Арміцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1898[1] ці 1 лютага 1898[2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 верасня 1941[2] (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
6 лістапада 1939 у ліку 200 польскіх прафесараў Арміцкі быў арыштаваны немцамі і адпраўлены ў Заксенхаўзен. Увесну 1940 года пасля пратэстаў, у тым ліку Ватыкану, некаторыя з іх з-за дрэннага стану былі вызваленыя з лагера. Арміцкага, у якога немцы знайшлі яўрэйскія карані, перавялі спачатку ў Дахау, а затым у Маўтхаўзен.
У лагеры працягваў чытаць лекцыі вязням. Ва ўмовах канцлагера, холаду і недаядання, ён не адмовіўся ад навуковай працы, напісаў працу «Аб пытаннях засялення зямнога шара». Перад смерцю паспеў перадаць сшыткі са сваёй працай зняволеным немцам, якім было загадана забіць прафесара.
В. Арміцкі быў павешаны ў верасні 1941 года ў канцлагеры Маўтхаузен.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ а б в Room of Names
Літаратура правіць
- Historia geografii polskiej. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN. — ISBN 978-83-01-15589-6.
- Geografowie ofiarami Sonderaktion Krakau. — Krakow: Uniwersytet Jagiellonski. — ISSN 1427—1176. Архивировано 2 июля 2017 года.
- Jak plakalem pozniej… : o okupacyjnych losach swojego ojca, geografa Wiktora Ormickiego, opowiada jego syn, Jacek Ormicki. — Krakow: Uniwersytet Jagiellonski. — ISSN 1427—1176.
- Wybitni geografowie Uniwersytetu Jagiellonskiego. — Krakow: Instytut Geografii Uniwersytetu Jagiellonskiego. — (Geografia w Uniwersytecie Jagiellonskim 1849—1999). — ISBN 83-911124-3-8.