Віктар Вікенцьевіч Мірош

Віктар Вікенцьевіч Мірош (нар. 6 кастрычніка 1965, в. Мнюта 2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Віктар Вікенцьевіч Мірош
Нараджэнне 18 кастрычніка 1959(1959-10-18) (64 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў рабочым, электрыкам калгаса «Кастрычнік» Глыбоцкага раёна, інжынерам-сантэхнікам Гарадоцкай птушкафабрыкі Віцебскай вобласці, галоўным інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва, начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва, намеснікам старшыні па будаўніцтве Гарадоцкага райвыканкама, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Гарадок», старшынёй Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў, першым намеснікам генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

З’яўляўся дэпутатам Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі