Віктар Кузьміч Паджараў

вучоны ў галіне лясной меліярацыі, рэкультывацыі і аховы зямель, доктар сельскагаспадарчых навук

Віктар Кузьміч Паджа́раў[1] (19 лістапада 1925 — 8 мая 1998) — вучоны ў галіне лясной меліярацыі, рэкультывацыі і аховы зямель, доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар, Заслужаны лесавод БССР (1980).

Віктар Кузьміч Паджараў
Дата нараджэння 19 лістапада 1925(1925-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1998(1998-05-08) (72 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1978)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Біяіграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Сташына Магілёўскага раёна БССР (зараз у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1957 года у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі (сучасны Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). У 1958—1963 гг. на пасадзе дырэктара Жорнаўскай лясной доследнай станцыі, з 1967 года — загадчык лабараторыі.

Навуковая дзейнасць правіць

В. К. Паджараву належаць навуковыя працы ў галіне меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Распрацаваў асновы лесагаспадарчай рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў і лесамеліярацыйнай аховы асушаных сельскагаспадарчых зямель. Займаўся агратэхнікай увядзення лубіну ў культуры хвоі, вывучэннем лясных экасістэмам пасля аварыі на Чарнобылькай АЭС і інш.

Аўтар 150 навуковых артыкулаў, 10 брашур, 4 манаграфій[2]. Сааўтар (разам з Л. З. Сцерыным) патэнта «Переносной прибор для измерения уровня пьезометрического напора и коэффициента фильтрации жидкости в торфяной залежи»[3].

Сярод апублікаванага:

  • Агротехника введения многолетнего люпина в культуру сосны — Минск: Урожай, 1967.
  • Защитное лесоразведение в Белоруссии: (Справ. пособие) — Мн., 1980 (разам з У. Б. Арлоўскім і В. Н. Вараб’ёвым)
  • Полезащитные лесные полосы на торфяно-болотных почвах. — Мн., 1983.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  2. Институт леса (руск.) // Навукова-практычны часопіс «Наука и инновации»
  3. Национальная электронная библиотека (НЭБ) (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць