Віктар Кірылавіч Сушчыц
Віктар Кірылавіч Сушчыц (24 жніўня 1932, в. Таль, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Віктар Кірылавіч Сушчыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1932 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў у Белсельпраекце, з 1961 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць правіць
Асноўныя працы: генпланы Мсціслава (1960), Слуцка (1963), Навагрудка (1965), Баранавічаў (1967); у аўтарскім калектыве: схемы развіцця і размяшчэння сеткі зон адпачынку і турызму (1971), спартыўных збудаванняў (1987) на тэрыторыі БССР, ПРП зоны адпачынку «Нарач» (1974), Брэсцкага, Магілёўскага адміністрацыйных раёнаў (1976—1978), генпланы зон адпачынку «Горваль», «Чыгірынка», «Асіповічы», «Ула», «Азёры» (1980-85), Бярозы (1986).
Зноскі
Літаратура правіць
- Сущиц Виктор Кириллович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)