Віктар Ніканавіч Вінаградаў

Віктар Ніканавіч Вінаградаў (3 лістапада 1933, в. Замасточча, Гарадоцкі раён) — беларускі матэматык. Кандыдат педагагічных навук (1968), прафесар (1977). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976)[1].

Віктар Ніканавіч Вінаградаў
Дата нараджэння 3 лістапада 1933(1933-11-03) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1994)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1977)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны» юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны Medal of Krupskaya
Makarenko Medal Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1953) і Полацкі педагагічны інстытут (1957). З 1957 года ў Віцебскім педагагічным інстытуце: старшы выкладчык, загадчык кафедры, прарэктар, з 1978 па 1997 год рэктар інстытута[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па методыцы выкладання начартальнай геаметрыі і чарчэння ў ВНУ і сярэдняй школе. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручніка «Чарчэнне ў сярэдняй школе» (1969, неаднаразова перавыдаваўся, перакладзены на 20 моў), аўтар курса для педінстытутаў «Начартальная геаметрыя» (1997)[1], адзін з аўтараў «Методыкі навучання чарчэнню» (1990), «Слоўніка-даведніка па чарчэнні» (1993), і іншых[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалямі[2].

Зноскі

  1. а б в Виноградов Виктор Никонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 114. — 737 с.
  2. а б Вінаградаў Віктар Ніканавіч(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Віктар Ніканавіч Вінаградаў : бібліяграфічны паказальнік / Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Бібліятэка; [склад. Т. П. Трапачук, Н. М. Яначкина]. — Віцебск, 1992. — 58 с.
  • Вінаградаў Віктар Ніканавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 711.
  • Пукшанский, А. Ректор, который не стал художником! / А. Пукшанский // Витебский курьер. — 1996. — 13 сент.
  • Радкевіч, В. Аднойчы і на ўсё жыццё / В. Радкевіч, Е. Васіленка // Настаўніцкая газета. — 1983. — 29 кастр.
  • Шкут, М. Вернасць абавязку настаўніка / М. Шкут, А. Жукава // Віцебскі рабочы. — 1983. — 3 лістап.
  • Шпаковская, Г. Педагоги с полоцкой закваской / Г. Шпаковская // Народнае слова. — 2003. — 22 сак.