Віктар Паўлавіч Касцючонак

Віктар Паўлавіч Касцючонак (нар. 7 чэрвеня 1979, Мінск) — беларускі хакеіст, ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Віктар Паўлавіч Касцючонак
Пазіцыя абаронца
Рост 187 см
Вага 94 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Грамадзянства  Беларусь
Нарадзіўся

7 чэрвеня 1979(1979-06-07) (44 гады)

 СССР, БССР, Мінск
Кар'ера
з 1995
Клубы

Біяграфія правіць

У 1995 пачаў кар'еру. У 1995-2001 выступаў за мінскае «Юнацтва» і ў гэты час таксама адыграў некалькі матчаў у іншых клубах беларускай экстралігі і нямецкай хакейнай лігі на правах арэнды. У 2001-2003 гуляў у лізе Магнуса за французскі «Брэст». У 2003-2006 зноў выступаў за «Юнацтва». У 2006-2007 гуляў у расійскай суперлізе за тальяцінскую «Ладу». У 2007-2008 зноў гулец «Юнацтва». З 2008 гулец Кантынентальнай хакейнай лігі. Спачатку выступаў за хабараўскі «Амур», а ў канцы 2009 перайшоў у маскоўскі «Спартак». З 2010 выступае за «Дынама-Мінск».

Дасягненні правіць

  • 2004 — чэмпіён Беларусі.
  • 2005 — чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі.
  • 2006 — чэмпіён Беларусі.
  • 2008 — сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі.