Віктар Рамуальдавіч Русак

Віктар Рамуальдавіч Русак (нар. 19 верасня 1963, Гродна) — беларускі палітык.

Віктар Рамуальдавіч Русак
Нараджэнне 19 верасня 1963(1963-09-19) (60 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчы інстытут, інжынер-механік.

Працаваў на розных пасадах у Гродзенскім вытворчым аб’яднанні «Азот», майстрам па рамонце тэхналагічнага абсталявання цэха аміяку трэцяй чаргі Гродзенскага вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «ДВА Азот», майстрам па рамонце тэхналагічнага абсталявання цэха аміяку трэцяй чаргі, начальнікам аддзела, начальнікам упраўлення сацыяльнага развіцця адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Паводле Беларускага расследавальніцкага цэнтра, кампанія «Грыкам», якую ўзначальваў Віктар Русак, дапамагала абыходзіць еўрапейскія санкцыі супраць «Гродна Азота»[2].

Зноскі