Віктар Сукеніцкі

польскі гісторык, юрыст, публіцыст

Віктар Сукені́цкі[3] (польск.: Wiktor Sukiennicki; 25 ліпеня 1901 — 10 мая 1983) — польска-амерыканскі гісторык, палітолаг, юрыст, публіцыст, доктар права (1927).

Віктар Сукеніцкі
польск.: Wiktor Sukiennicki
Дата нараджэння 25 ліпеня 1901(1901-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1983(1983-04-10) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітолаг, юрыст, публіцыст
Навуковая сфера права[2] і тэорыя дзяржавы і права[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень прафесар і доктар права[d] (1925)
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў прадмесці Каўнаса Аляксота[4] (літ.: Aleksotas). Скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1925 годзе абараніў ступень доктара ў галіне міжнароднага права ў Парыжскім універсітэце (Сарбона)[5]. Член польскай арганізацыі вайсковай у Каўнасе, добраахвотнік польска-савецкай вайны 1919—1921 гадоў[5]. У 1929—1939 гадах чытаў лекцыі па тэорыі права ва Універсітэце імя Стэфана Баторыя. Дацэнт Навукова-даследчага інстытута Усходняй Еўропы пры ўніверсітэце[3]. Займаўся адвакацкай практыкай[4]. З 1934 года Віктар Сукеніцкі знаходзіўся на навуковай стажыроўцы ў СССР[3]. У 1941[3][5] годзе быў арыштаваны органамі НКУС і сасланы ў працоўны лагер у Краснаярскі край. У 1942 годзе быў вызвалены і працаваў першым сакратаром[5] пасольства Рэспублікі Польшча ў СССР (у горадзе Куйбышаў[5]). У верасні 1942 года пераехаў у Тэгеран, дзе працаваў у пасольстве[5]. З 1943 года Віктар Сукеніцкі ў Вялікабрытаніі, выкладаў у польскім універсітэце ў Оксфардзе і Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук. У 1952—1959 гадах быў аналітыкам і рэдактарам «Радыё Свабодная Еўропа». У 1959 годзе Віктар Сукеніцкі эміграваў у ЗША. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Гувераўскім інстытуце пры Стэнфардскім ўніверсітэце (Каліфорнія).

Працы правіць

Аўтар прац «Эвалюцыя ладу Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік» (Ewolucja ustroju ZSRR, т. 1—3, Лондан, 1938—1939), «Прычыны і пачатак польска-савецкай вайны, 1919—1921» (Лондан, 1963), «Партыя, яе роля і значэнне ў СССР» (Partia, jej rola i znaczenie w ZSRR, 1949), «Усходне-Цэнтральная Еўропа ў час Першай сусветнай вайны» (East Central Europe in War World I, т. 1—2, ЗША, 1984) і інш. Пад кіраўніцтвам В. Сукеніцкага было таксама падрыхтавана выданне «Факты і дакументы аб польскіх вязнях вайны, захопленых СССР у ходзе кампаніі 1939 г.» (Facts and Documents Concerning Polish Prisoners of War Captured by thе U.S.S.R. during the 1939 Campaign)[5].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць