Віктар Уладзіміравіч Старасценка
Віктар Уладзіміравіч Старасценка (нар. 11 красавіка 1967, г. Магілёў) — беларускі гісторык філасофіі, рэлігіязнавец. Спецыяліст па гісторыі філасофскай, грамадскай думкі Беларусі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў ХVI-ХVII ст. Кандыдат філасофскіх навук (2000), дацэнт (2002)[1].
Віктар Уладзіміравіч Старасценка | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 красавіка 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык філасофіі, рэлігіязнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук (2000) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Сямён Аляксандравіч Падокшын |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 11 красавіка 1967 года ў Магілёве[1].
Скончыў у 1991 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя А. А. Куляшова. З 1991 года працуе ў МДУ імя А. А. Куляшова: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры філасофіі, дэкан факультэта замежных моў, прарэктар па навуковай рабоце, прафесар кафедры філасофіі, загадчык кафедры гісторыі і філасофіі[1].
У 1998 годзе аспірантуру Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі. У 2000 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Беларуская думка XVI—XVII стст. і станаўленне нацыянальнай самасвядомасці»[1].
Кіраўнік «Магілёўскага рэлігіязнаўчага цэнтра» МДУ імя А. А. Куляшова. З 2006 года каардынатар Міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Рэлігія і грамадства» (Магілёў)[1].
Навуковая дзейнасць правіць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя айчыннай філасофіі і станаўленне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў; тэорыя і гісторыя рэлігіі, вальнадумства і свабоды сумлення ў Беларусі; навукова-метадычнае і вучэбнае забеспячэнне выкладання рэлігіязнаўства і гісторыі філасофскай думкі[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны памятным знакам «2000 год хрысціянству» (2000), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі (2004, 2015), Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013, 2017), медалём Францыска Скарыны (2018). «Выдатнік адукацыі» (2008)[1].
Бібліяграфія правіць
- История религии и свободы совести в Беларуси в документах и материалах: пособие: в 4 ч. Ч. 1: От Древней Руси до конца XVI в. Могилев, 2014; Ч. 2: От Брестской церковной унии до второй половины XVIII в. Могилев, 2015; Ч. 3: Со второй половины XVIII в. до октября 1917 г. Могилев, 2015.
- Религия и свобода совести в Беларуси: очерки истории. Могилев, 2011.
- История общественной и философской мысли в Беларуси: раннее и развитое Возрождение: хрестоматия. Могилев, 2010.
- История общественной и философской мысли в Беларуси: эпоха Средневековья: хрестоматия. Могилев, 2009.
- Общественная и философская мысль в Беларуси X—XVII вв.: учебное пособие. Могилев, 2005.
- Свободомыслие и свобода совести в Беларуси: очерки истории. Могилев, 2004.
- Становление национального самосознания белорусов: этапы и основополагающие идеи (X—XVII вв.). Могилев, 2001.
- «Лабиринт» Фомы Иевлевича: Из истории национально-культурной и религиозной жизни Могилёва и Беларуси конца XVI — первой половины XVII вв. Могилев, 1998.
- Удзел у калектыўных працах
- Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: у 6 т. Т. 1: Эпоха Сярэднявечча. Мінск, 2008; Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне. Мінск, 2010; Т. 3; Рэфармацыя, Контррэфармацыя. Барока. Мінск, 2013.
Заўвагі правіць
Літаратура правіць
- СТАРАСЦЕНКА Віктар Уладзіміравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.