Віктар Фрэдэрык Вайскопф

Віктар Фрэдэрык Вайскопф (19 верасня 1908, Вена — 22 красавіка 2002, Ньютан, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык. Адзін з удзельнікаў Манхэтэнскага праекта.

Віктар Фрэдэрык Вайскопф
ням.: Victor Frederick Weisskopf
Дата нараджэння 19 верасня 1908(1908-09-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 2002(2002-04-22)[2][3] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Thomas E. Weisskopf[d]
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера КЭД і ядзерная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі (1931)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Макс Борн[6] і Юджын Вігнер
Вядомыя вучні Джон Дэвід Джэксан[d] і Мюрэй Гел-Ман
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1954 член Нацыянальнай акадэміі ЗША. Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт у 1931 годзе. Выкладаў у Берлінскім універсітэце (1932—1933), Цюрыхскім тэхналагічным інстытуце (1933—1935), інстытуце тэарэтычнай фізікі ў Капенгагене (1935—1937). У 1937 пераехаў у ЗША. Прафесар Масачусецкага ўніверсітэта (у 1937—1961 і з 1965). У 1961—1965 дырэктар Еўрапейскага цэнтра ядзерных даследаванняў (CERN). Вайскопф унёс вялікі ўклад у сучасную ядзерную фізіку. Яму належаць важныя даследаванні ў галіне квантавай электрадынамікі. Развіў тэорыю палярызацыі вакууму, даследаваў лэмбаўскае зрушэнне — змену энергіі атама вадароду, звязаную з квантавай прыродай электрамагнітнага поля. Член Французскай (1957) і Дацкай (1961) акадэмій навук.

Зноскі

  1. Victor Frederick Weisskopf // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  3. Victor Frederick Weisskopf // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Вайскопф Виктор Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Leidse Hoogleraren Праверана 18 снежня 2019.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  7. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/weisskopf.html
  8. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць