Віктар Ціханавіч Осіпаў

Віктар Ціханавіч Осіпаў (нар. 9 жніўня 1944, Растоў-на-Доне, РСФСР) — ваенны дзеяч, генерал-маёр (1989), дацэнт (1995), адзін са стваральнікаў сістэмы нацыянальнай ваеннай адукацыі на Беларусі.

Віктар Ціханавіч Осіпаў
Дата нараджэння 9 жніўня 1944(1944-08-09) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці ваенны дзеяч, военачальнік, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені

Біяграфія правіць

У 1978 годзе скончыў Ваенна-камандную акадэмію ППА імя Г. К. Жукава.

З 1982 года камандзір дывізіі, з 1988 года — корпуса 2-й асобнай А ППА. У 1991—1994 гадах начальнік інжынерна-зенітнага ракетнага вучылішча ППА, з 1995 года намеснік начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У 1997—1999 гадах намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».

Навуковая дзейнасць правіць

Працы па проблемах рэфармавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўцы спецыялістаў проціпаветранай абароны.

Аўтар артыкулаў па праблемах рэфармавання УС Беларусі і дапаможнікаў для падрыхтоўкі спецыялістаў ППА.

Узнагароды правіць

Мае 8 медалёў за выслугу гадоў і юбілейныя[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Осіпаў Віктар Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Ваенная Энцыклапедыя Беларусі / Осіпаў В.Ц., Лянькевіч Р.Ч., Бажэнаў Ю.В. і інш.— Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2010. — 1132 с.
  • Минское высшее инженерное… училище ПВО. Воспоминания. — Минск, 2011.