Віктар Яўсеевіч Ермакоў

вучоны ў галіне лесаўпарадкавання

Віктар Яўсеевіч Ермако́ў[1] (руск.: Виктор Евсеевич Ермаков; 24 жніўня 1928 — 16 студзеня 2016[2]) — вучоны ў галіне лясной таксацыі і лесаўпарадкавання, доктар сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны лесавод Беларускай ССР (1991). Акадэмік Украінскай лясной акадэміі (1993).

Віктар Яўсеевіч Ермакоў
руск.: Виктор Евсеевич Ермаков
Дата нараджэння 24 жніўня 1928(1928-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 2016(2016-01-16) (87 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера лесаўпарадкаванне і таксацыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Пожар (зараз у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі). Скончыў школу ў Шумячах і ў 1947 годзе паступіў Беларускі лесатэхнічны інстытут (сучасны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт), лесагаспадарчы факультэт якога скончыў у 1952 годзе. Працаваў ва ўніверсітэце да восені 2014 года[2]. З 1960 года займаў пасаду дацэнта кафедры лясной таксацыі, у 1977—1991 гадах — яе загадчыка[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па прадукцыйнасці і гаспадарчай ацэнцы лясоў Беларусі з улікам умоў іх росту і ўзроставай дынамікі, у тым ліку 5 падручнікаў па лесаўпарадкаванню, манаграфіі «Особенности лесоустройства на почвенно-типологической основе», 180 артыкулаў.

Сярод апублікаванага:

  • Справочник таксатора. 2-e изд., перераб. и доп. / В. С. Мирошников, О. А. Трулль, В. Е. Ермаков и др. — Мн.: Ураджай, 1980. — 359 с.; 17 см;
  • Основы природопользования. — Мн., 1980. (у сааўтарстве);
  • Справочник работника лесного хозяйства. — Мн., 1986. (у сааўтарстве)
  • Лесная таксация и лесоустройство: учебник для средних специальных учебных заведений — Минск: Дизайн ПРО, 2004. — 295 с. — ISBN 985-452-082-X
  • Целевые видовые составы лесов Республики Беларусь в проблеме «Леса будущего» // Труды БГТУ. — Минск: БГТУ, 2013. — № 1. — С. 20—22.

Узнагароды і званні правіць

  • Заслужаны лесавод БССР (1981)
  • Акадэмік Лясной акадэміі Украіны (1993).
  • Акадэмік Інжынернай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2000)
  • Нагрудны знак Міністэрства адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў працы» (1971)
  • Нагрудны знак Усесаюзнага аб’яднання «Леспраект» «Заслужаны лесаўпарадкавальнік СССР» (1980)
  • Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000)
  • Шэраг ганаровых грамат

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. а б в Белорусская лесная газета, № 14 (1088) 07 апреля 2016. Архівавана 18 чэрвеня 2020. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць